18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 17 мая выздаравелі і выпісаны 9932 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 29650 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 350515 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 165 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.