17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 17 лістапада выздаравелі і выпісаны 97 318 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 116 699 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 917 080 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 060 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.