5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 5 лістапада выздаравеў і выпісаны 89 131 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 103 295 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 600 742 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 998 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.