28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 28 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 84 690 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 95 545 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 418 399 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 969 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.