26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 25 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 83 237 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 92 823 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 372 445 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 957 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.