14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 14 мая выздаравелі і выпісаны 8168 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 26 тыс. 772 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
У Беларусі праведзена 308 тыс. 156 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 151 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.