19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 19 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 80 130 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 88 290 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 235 892 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 933 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.