14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 14 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 78 218 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 85 121 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 118 816 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 911 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.