12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 12 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 77 423 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 83 998 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 087 430 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 901 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.