30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 30 верасня выздаравелі і выпісаны 74 525 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 78 631 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 858 732 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 833 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-