28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 28 верасня выздаравелі і выпісаны 74 167 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 77 946 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 835 232 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 822 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.