23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 23 верасня выздаравелі і выпісаны 73 564 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 76 357 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 759 393 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 796 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.