21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 20 верасня выздаравелі і выпісаны 73 265 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 75 674 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 730 754 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 780 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.