17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 17 верасня выздаравелі і выпісаны 72 967 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 74 987 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 686 218 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 771 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.