7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 7 верасня выздаравелі і выпісаны 71 883 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 73 031 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 591 247 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёрла 716 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.