31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 31 жніўня выздаравелі і выпісаны 70 468 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 71 843 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 532 119 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 681 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.