28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 28 жніўня выздаравелі і выпісаны 69 887 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 71 346 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 504 964 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 667 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.