24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 23 жніўня выздаравелі і выпісаны 68 839 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 70 468 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 474 075 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 642 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.