19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 19 жніўня выздаравелі і выпісаны 67 647 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 69 тыс. 801 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 437 тыс. 110 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 622 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.