14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 14 жніўня выздаравелі і выпісаны 66 452 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 69 тыс. 308 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 402 тыс. 346 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 603 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.