13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 13 жніўня выздаравелі і выпісаны 66 тыс. 178 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 69 тыс. 203 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзены 1 млн 392 тыс. 662 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 599 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.