5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 5 жніўня выздаравелі і выпісаны 63 425 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 68 376 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 334 868 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 577 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.