31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 31 ліпеня выздаравелі і выпісаны 62 444 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 67 808 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 299 428 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 559 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.