27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 27 ліпеня выздаравелі і выпісаны 60 492 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 67 тыс. 251 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 257 тыс. 399 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 538 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.