12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 12 мая выздаравелі і выпісаны 6 974 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 24 тыс. 873 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
У Беларусі адкрыта 38 лабараторый, праведзена 284 тыс. 445 тэстаў. Па медыцынскіх паказаннях наладжана экспрэс-тэсціраванне ва ўсіх рэгіёнах краіны для выяўлення перахварэўшых на каранавірусную інфекцыю.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 142 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.