10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 10 ліпеня выпісаны 54 254 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 64 604 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 111 614 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 454 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.