9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 9 ліпеня выздаравелі і выпісаны 53 609 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 64 411 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзены 1 099 571 тэст.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 449 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.