7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 7 ліпеня выздаравелі і выпісаны 51 902 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 64 003 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 078 267 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 436 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.