6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 6 ліпеня выздаравелі і выпісаны 51 120 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 63 804 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 074 240 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.