29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 29 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 45 213 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 61 тыс. 790 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 992 тыс. 007 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 387 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.