6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 6 мая выздаравелі і выпісаны 4388 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
"Зарэгістраваны 19255 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7 працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго выканана 220045 тестаў", - праінфармавалі ў прэс-службе.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 112 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.