5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 5 мая выздаравелі і выпісаны 3771 пацыент з раней пацверджаным дыягназам COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі зарэгістраваны 18 350 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7 працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. "Усяго праведзена 211 тыс. 369 тэстаў", - удакладнілі ў ведамстве
За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерла 107 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.