22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 22 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 37923 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 59023 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 876639 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 351 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.