18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 18 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 34 023 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 56 657 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 800 435 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 331 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.