4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 4 мая выздаравелі і выпісаны 3259 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 17489 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,2 працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго выканана 211369 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 103 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.