25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 25 красавіка выздаравелі і выпісаны 1573 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 9590 чалавек са станоўчым тэстам на інфекцыю, праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго праведзена 139 тыс. 295 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 67 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.