26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 26 мая выздаравелі і выпісаны 15 086 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістраваны 38 059 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. "Усяго праведзена 472 906 тэстаў", - удакладнілі ў ведамстве.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 208 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.