24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выздаравелі і выпісаны 1120 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 8773 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. "Брэсцкая вобласць - 339, Віцебская вобласць - 1935, Гомельская вобласць - 460, Гродзенская вобласць - 347, Мінск - 4090, Мінская вобласць - 1206, Магілёўская - 396", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго праведзена 130 тыс. 824 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 63 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.