26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 26 лістапада выздаравелі і выпісаны 108 769 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 130 012 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 3 158 352 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 128 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.