25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 25 лістапада выздаравелі і выпісаны 107 452 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 128 449 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 3 128 178 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1119 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.