18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 18 мая выздаравелі і выпісаны 10130 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 30572 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 364319 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 171 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.