20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 20 лістапада выздаравелі і выпісаны 100 749 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 120 847 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 3 009 490 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1081 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.