22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 22 кастрычніка выздаравеў і выпісаны 81 501 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 90 380 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 294 631 тэст.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 945 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.