19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сістэму электроннай чаргі на граніцах запусцяць у прамысловую эксплуатацыю да канца года. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Леаніда Мальцава, апублікаваным у газеце
"Советская Белоруссия", паведамляе БЕЛТА."На сённяшні дзень праведзены эксперыменты ў пунктах пропуску "Казловічы" і "Каменны Лог". Аналіз атрыманых даных сведчыць аб тым, што сістэма запатрабавана. Ёсць адназначнае меркаванне аб вялікай карысці гэтай новай магчымасці для людзей. Яна мае шмат станоўчых водзываў. Засталося дапрацаваць сістэму з улікам пажаданняў грамадзян і грузаперавозчыкаў і пачаць асноўны этап рэалізацыі. Ужо ў гэтым годзе пачнём укараняць яе і запускаць у прамысловую эксплуатацыю ў беларускіх пунктах пропуску", - адзначыў Леанід Мальцаў.
Паводле слоў старшыні пагранічнага ведамства, толькі ў час эксперымента ў пункце пропуску "Каменны Лог" за месяц сістэму браніравання апрабавалі больш як 2 тыс. транспартных сродкаў, з іх больш як 1,8 тыс. легкавых і больш як 200 грузавых транспартных сродкаў. Рэальна з дапамогай гэтай паслугі граніцу перасеклі амаль тысяча транспартных сродкаў, з іх больш як 880 легкавых і 170 грузавых.