17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на 17 красавіка, у Беларусі праведзена 86 тыс. 813 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Для правядзення тэсціравання задзейнічаны 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.
У Міністэрстве аховы здароўя праінфармавалі, што ў Беларусі зарэгістраваны 4779 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. Выздаравелі і выпісаны 342 пацыенты.
Памерлі 42 чалавекі з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.