19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 19 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 35 275 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 57 333 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 821 887 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 337 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.