15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект па развіцці ў Беларусі вытворчага (прамысловага) турызму стартуе ў Беларусі 28 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Праект па развіцці ў Беларусі вытворчага турызму будзе складацца з трох асноўных этапаў. На першым этапе прадстаўнікі беларускага турбізнесу азнаёмяцца з развіццём вытворчага турызму ў Польшчы і Германіі. У праграме - экскурсіі ў Польшчы на піваварную і шкляную вытворчасці, наведванне ў Германіі аўтамабільнага завода
Volkswagen, цэнтра макаронных вырабаў кампаніі Teigwaren Riesa, фабрыкі шакаладу ў Котбусе, завода BMW - Werk Berlin, чыгуначнага вузла Hauptbahnhof BerlinDB.Другі этап праекта прадугледжвае арганізацыю кароткатэрміновых курсаў для тураператараў, задача якіх - навучыць фарміраванню тураў па вытворчым турызме і азнаёміць з асаблівасцямі маркетынгавай палітыкі.
На трэцім этапе праекта тураператары наведаюць беларускія прадпрыемствы, дзе ёсць умовы для прыёму экскурсійных груп і паказу вытворчасці.
Прадугледжваецца, што развіццё вытворчага турызму паслужыць дадатковай рэкламай прадукцыі, а таксама будзе садзейнічаць эканамічнаму росту прадпрыемстваў і развіццю турыстычных магчымасцей Беларусі.