20 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Беларусі адновяць вытворчасць музычных інструментаў. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння ўраду ў час сустрэчы з творчай моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што творчаму чалавеку трэба? Акрамя ўсяго іншага, патрэбны інструмент. Я заўважыў, што інструменты ў вас ёсць, прынамсі, у тых, хто дэманстраваў сваё майстэрства. У каго іх няма, віцэ-прэм'ер паабяцаў, што нават музычныя інструменты ў бліжэйшы час мы ўжо будзем вырабляць у Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт канстатаваў, што тое ж новае піяніна каштуе немалых грошай, а старыя ўжо выходзяць са строю. "Таму пастаўлена задача адрамантаваць усё старое і аднавіць вытворчасць, але на больш высокім узроўні, музычных інструментаў. Асабліва піяніна, якое ў нас некалі выпускалася", - сказаў кіраўнік дзяржавы.