7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 7 жніўня выздаравелі і выпісаны 64 200 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 68 тыс. 614 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 353 тыс. 657 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 583 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.