6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 6 жніўня выздаравелі і выпісаны 63 756 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 68 503 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 344 303 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 580 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.